Ta strona korzysta z plików cookies w celach statystycznych. Korzystając ze strony wyrażasz zgodę na używanie plików cookies zgodnie z aktualnymi ustawieniami przeglądarki. Kliknij >>tutaj<< aby dowiedziec się więcej o plikach cookies.
 
E-mail
Foreign language articles - Артыкулы на беларускай мове

Беларуская Грэка-Каталіцкай Царква сёньня


Архіпастырам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы (БГКЦ) зьяўляецца прэфект Кангрэгацыі Усходніх Цэркваў кардынал Леанардо Сандры. Кіраўніцтва штодзённым жыцьцём Царквы ажыцьцяўляе Апостальскі Візітатар “ ad nutum Sanctae Sedis ” для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек). Ён склікае сынаксы для вырашэньня найбольш важных праблем духавенства БГКЦ. У склад духавенства БГКЦ на дадзены уваходзяць 16 сьвятароў:

- протапрэзбітар Андрэй Абламейка,
- протапрэзбітар Лявонцій (Тумоўскі),
- протапрэзбітар Віктар Данілаў (на пенсіі),
- сьвятар Андрэй Буйніч,
- сьвятар Зьміцер Грышан,
- сьвятар Ігар Кандрацьеў,
- сьвятар Андрэй Крот,
- сьвятар Казімір Ляховіч,
- сьвятар Яўген Маліноўскі,
- сьвятар Пётр Мартэн,
- сьвятар Андрэй Сідаровіч MIC ,
- сьвятар Яўген Усошын,
- сьвятар Аляксандр Шаўцоў,
- сьвятар Аляксандр Шыбека,
- сьвятар Пахом Кавалёў (працуе ва Украіне),
- сьвятар Васіль Ягораў.

У духоўных навучальных установах вучацца 9 семінарыстаў, у тым ліку два манаха-рэдэмптарысты.

* * *

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква падзяляецца на два протапрэзьбітэраты (дэканаты) – Цэнтральна-заходні імя блаславёнага Мікалая (Чарнецкага) і Ўсходні імя сьвятога Язафата. Цэнтральна-заходні протапрэзбітэрат (г. Мінск, Брэсцкая, Гродзенская і Мінская вобласьці) узначальвае протапрэзбітар Андрэй Абламейка. Пад яго кіраўніцтвам знаходзяцца 12 наступных парафіяў:

- Праведнага Язэпа (Менск),
- Сьвятога Духу (Менск),
- Божай Маці Нястомнай Дапамогі (Менск),
- Сьвятога Міколы Цудатворцы (Менск),
- Пакрова Найсьвятой Багародзіцы (Мар’іна Горка),
- Сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода (Баранавічы),
- Сьвятых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя (Брэст),
- Маці Божай Фацімскай (Гродна),
- Жыровіцкай Божай Маці (Івацэвічы),
- Сьвятога Язафата (Ліда),
- Хрыста Чалавекалюбцы (Маладзечна),
- Сьвятога Кірылы Тураўскага (Пінск),
- Сьвятой Тройцы (Слонім).

Усходні протапрэзбітэрат узначальвае іераманах Лявонцій (Тумоўскі), які адначасова зьяўляецца настаяцелем манастыру імя сьвятых Барыса і Глеба ў Полацку. У склад протапрэзбітэрату ўваходзяць 6 парафій:

- Уваскрасеньня Хрыстовага (Віцебск),
- Хрыста Збаўцы (Віцебск),
- Трох Сьвяціцеляў (Гомель),
- Бялыніцкай іконы Божай Маці (Магілёў),
- Пакрова Найсьвятой Багародзіцы (Ворша),
- Сьвятамучаніка Язафата (Полацак).

* * *

БГКЦ мае шчыльныя стасункі зь беларускімі грэка-католікамі ў замежжы. Кіраўніцтва царкоўным жыцьцём за мяжою (у Заходняй Еўропе і Амерыцы) ажыцьцяўляе Апостальскі Візітатар для беларускіх грэка-католікаў замежжа мітрафорны протаярэй Аляксандр Надсан. Дзейнічаюць парафіі Апосталаў Пятра і Паўла (Лондан) і Ўваскрасеньня Хрыстовага (Антвэрпэн). Акрамя а. Аляксандра Надсана, у замежжы служаць сьвятары а. Ян Майсейчык, а. Ігар Лабацэвіч, а. Сяргей Стасевіч.

Аўтар: Анатоль Сiдарэвіч, крыніца: www.svjazep.org, 26.07.2008.
Design by Zmicier

Ostatnia aktualizacja ( Saturday, 17 April 2010 )
Następny >

stat4u